Газіза Ахметаўна Жубанава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Газіза Ахметаўна Жубанава (каз.: Ғазиза Жұбанова;2 снежня 1927, урочышча Касуактам Акцюбінскай вобласці, Казахстан — 1993) — казахскі кампазітар. Народная артыстка Казахскай ССР (1973). Народная артыстка СССР (1981). Дзяржаўная прэмія Казахстана (1970).

Хуткія факты Газіза Ахметаўна Жубанава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 2 снежня 1927 года (па іншых крыніцах — у 1928 годзе[2]) у сяле Жанатурмыс (цяпер — у Мугалжарскім раёне Акцюбінскай вобласці, Казахстан) у сям’і кампазітара Ахмета Жубанава. Паходзіць з роду шэкты племя алімулы Малодшага жуза.[3]

У 1949 годзе скончыла Дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Гнесіных  (руск.) у Маскве, у 1954 годзе — Маскоўскую кансерваторыю па класе Ю. Шапорына.

З 1966 года выкладала ў Алма-Ацінскай кансерваторыі, з 1978 года — прафесар, у 1975—1987 гадах — яе рэктар. Сярод яе вучняў Алмас Серкебаеў, кампазітары Талеген Мухамеджанаў  (руск.), Куат Шыльдэбаеў, Адыль Бестыбаеў  (руск.), Актоты Райымкулава, Бейбіт Дальдэнбаеў, Алібі Мамбетаў, Азат Жаксылыкаў і іншыя.

У 1962—1968 гадах — старшыня праўлення Саюза кампазітараў Казахскай ССР, з 1962 — член праўлення Саюза кампазітараў СССР.

У 1966 годзе абіралася дэлегатам XXIII з’езда КПСС. У той жа час абіралася членам ЦК КП Казахстана  (руск.).

У 1988 годзе абіралася членам Савецкага фонду міласэрнасці. Была старшынёй казахстанскага аддзялення таварыства «СССР — Італія». На працягу многіх гадоў з’яўлялася членам праўлення Камітэта савецкіх жанчын  (руск.).

Памерла 13 снежня 1993 года ў Алма-Аце. Пахаваная на Кенсайскіх могілках  (руск.).

Сям’я

Remove ads

Творчасць

Сярод твораў: оперы «Енлік і Кебек» (1975), «Дваццаць восем» (1981), «Курмангазы» (разам з бацькам А. Жубанавым, 1987), балет «Легенда пра белую птушку» (1966); араторыі «Зара над стэпам» (1960), «Аральская быль» (1978), «Пісьмо Таццяны» (1983), «Палюбі чалавек чалавека» (1988); кантаты; сімфоніі «Жыгер» (1973), «Востраў Жанчын» (1983), сімфанічныя паэмы (1854, 1965); канцэрты для фартэпіяна (1986) і скрыпкі (1958) з аркестрам; камерна-інструментальныя творы; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў.

Аўтар шматлікіх нарысаў і артыкулаў аб культуры, аб метадах навучання кампазітараў і метадах адлюстравання грамадскіх праблем у музычных творах. Выступала са сваімі публікацыямі на ўсесаюзных і міжнародных сімпозіумах у СССР, Італіі, Японіі і ў іншых краінах.

Remove ads

Зноскі

  1. Прабук — 2018. Праверана 3 чэрвеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q25328680'></a>
  2. ЖУБАНОВА Газиза Ахметовна. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2017. Праверана 4 верасня 2014.
  3. Жауапты редакторлар:Филол.ғ.д., профессор А.Қ.Жұбанов, Филол.ғ.к., доцент С.Құлманов. ҰЛЫДАЛА ТҰЛҒАЛАРЫ: ҚҰДАЙБЕРГЕН ЖҰБАНОВ (каз.). termincom.kz. А.Байтұрсынұлы атындағы Тіл білімі институты (23 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 28 мая 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads