Галадзянка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Галадзянкаmap
Remove ads

Галадзя́нка (Падко́сцелак) — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Падкосцелак. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Хуткія факты Галадзянка, Морфаметрыя ...

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча Галадзянкі складае 0,33 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,1 м. Даўжыня возера — 0,9 км, найбольшая шырыня — 0,49 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,32 млн м³. Даўжыня берагавой лініі возера складае 2,59 км, плошча вадазбору — 1,7 км². Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 2,2 м.

Thumb
Возера Галадзянка

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 8 м, на поўдні сягаюць 15 м. Схілы парослыя лесам, на захадзе і ўсходзе — разараныя. Берагі возера нізкія, знаходзяцца пад хмызняком. На захадзе і поўдні зліваюцца з схіламі.

Дно вадаёма да 2 м пясчанае, на большых глыбінях — глеістае.

На захадзе з возера ідзе кароткая пратока да возера Галодна.

Thumb
Стары масток
Remove ads

Літаратура

  • Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads