Галодна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галодна (Галубінае, Галубіно) — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад горада Астравец. Належыць да Сарачанскай групы азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча Галодна складае 0,14 км². Найбольшая глыбіня возера — 21,0 м. Даўжыня возера — 0,78 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,13 млн м³. Даўжыня берагавой лініі вадаёма — 1,81 км, плошча вадазбору — 4,3 км². Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 4,0 м.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—4 м, на паўночным захадзе і паўднёвым усхлодзе сягаюць 12—14 м. Схілы знаходзяцца пад лесам, на поўначы — разараныя.
Берагі возера нізкія, забалочаныя. На ўсходзе берагі параслі хмызняком.
Мелкаводная зона вадаёма пясчаная, на большых глыбінях дно высланае глеем.
На паўночным усходзе з вызера выцякае ручай у возера Тумскае, на поўдні — кароткая пратока да возера Галадзянка.
Remove ads
Літаратура
- Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads