Галіна Аляксандраўна Трушнікава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Аляксандраўна Трушнікава (нар. 7 снежня 1931, Смаленск) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Галіна Аляксандраўна Трушнікава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1956 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1967 года — асістэнт, старшы выкладчык кафедраў архітэктуры, горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: праект планіроўкі і забудовы кварталаў № 9 і 10 у Паўночным пасёлку ў Мінску (1957), ПДП мікрараёна Мір-1 у Магілёве (1965), генплан горада (1963), ПДП Паўночнага жылога раёна (1964) у Пінску; у аўтарскім калектыве: ПДП 1-й чаргі будаўніцтва Ленінскага праспекта (1959) у Мінску, ПДП жылых раёнаў і праект забудовы мікрараёна № 1 у Светлагорску (1962), ПДП Цэнтральнага раёна Брэста (1968).

Аўтар публікацый, метадычных прац.

Remove ads

Узнагароды

1—2-я прэміі за праект забудовы мікрараёна Усход (1963), 2-я прэмія за праект эксперыментальнага раёна па праспекце Машэрава (1978) у Мінску.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads