Галіна Анісімаўна Жураўкова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галі́на Ані́сімаўна Жураўко́ва (19 верасня 1952, в. Бародкі Чавускага раёна, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі (2001—2004).

Хуткія факты Галіна Анісімаўна Жураўкова, Кіраўнік справамі прэзідэнта ...
Remove ads

Біяграфія

У 1986 годзе скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці.

У 1974—1987 гадах працавала на Чавускім раённым камбінаце бытавога абслугоўвання: інспэктарам кадраў, кіраўніцай і старшым тэхнолагам. У 1987—1992 гадах была начальніцай управы бытавога абслугоўвання Бярозаўскага раёна (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра, Цюменская вобласць, Расійская СФСР) і кіраўніцай Белаярскага вытворчага аб’яднання (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Расія). У 1992—1994 гадах — кіраўніца швейнай фабрыкі «Дзіна» (Веліж, Смаленская вобласць, Расія). У 1994—1995 гадах — начальніца аддзела абслугоўвання дзярж.спец.мерапрыемстваў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (КСП РБ). У 1995—2001 гадах — старшыня канцэрна «Белмастацпромыслы» КСП РБ.

22 лютага 2001 года заняла пасаду кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якой заставалася да адстаўкі 10 лютага 2004 года ў сувязі з затрыманнем для расследавання крымінальнай справы[1].

Remove ads

Суд

Зноскі

  1. Алег Груздзіловіч (11 лютага 2004). "Былой кіраўніцы справаў прэзыдэнта Г.Жураўковай абвінавачанне выставяць цягам трох дзён". Радыё «Свабода». Праверана 13 снежня 2015.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads