Галіна Гаўрылаўна Азгур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Гаўрылаўна Азгур (у дзявоцтве Гарэлава; 2 ліпеня 1921, Пакроўскае[d], Маскоўская губерня — 12 жніўня 2015[1], Мінск) — беларускі мастак-жывапісец, жонка скульптара Заіра Азгура[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 2 ліпеня 1921 года ў с. Пакроўскае Маскоўскай губерні ў сям’і расійскага мастака-рэаліста Гаўрылы Гарэлава. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі. Браты Галіны — Расціслаў і Юрый таксама сталі мастакамі.
У 1942 годзе скончыла Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. Яе настаўнікам быў выбітны мастак-пейзажыст Васіль Бакшэеў[3].
У 1945 годзе пабралася шлюбам з Заірам Азгурам і пераехала ў Мінск. Член Беларускага саюза мастакоў з 1946 года. Актыўны ўдзел у мастацкіх выстаўках брала з 1947 года[3].
Памерла 12 жніўня 2015 года ў Мінску.
Remove ads
Творчасць
Працавала ў станковым жывапісе ў галіне лірычнага пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Жніво», «Вясна», «Канец сакавіка», «Вечар. Май», «Яшчэ бялее снег», «Свіслач вясной», «Зелянее», «Родны край», «Разліў», «Ускраіна Мінска», «Салаўінае лета»[3].
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[3], прыватных калекцыях.
Зноскі
- Мемориальный музей Заира Азгура. Галина Гавриловна Азгур(недаступная спасылка) (руск.)(недаступная спасылка)
- Азгур Галіна Гаўрылаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads