Галіна Гаўрылаўна Сяргеева
вучоны, гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Гаўрылаўна Сярге́ева[2] (нар. 16 кастрычніка 1937) — беларускі вучоны-гісторык, кандыдат гістарычных навук (1974[2]).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 16 кастрычніка 1937 года ў мястэчку Багушэўск Багушэўскага раёна БССР (цяпер — гарадскі пасёлак у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).
У 1960 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1961—1970 гадах працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР. З 1970 года працавала ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1995 года — старшы навуковы супрацоўнік.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы Г. Г. Сяргеевай па праблемах міжнароднай дзейнасці Беларусі, гісторыі і культуры беларускай дыяспары. У 1960—1970 гадах была ў складзе групы Беларускай ССР, якая брала ўдзел у развіцці савецка-балгарскага супрацоўніцтва[3]. Адна з аўтараў прац «Беларуская ССР і сацыялістычныя краіны» (1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995)[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Белорусская ССР в советско-болгарском сотрудничестве (1960—1975 гг.) / Г. Г. Сергеева; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1976. — 207 с. ; 17 см;
- Белорусская ССР в научном сотрудничестве Советского Союза и социалистических стран (1945—1985 гг.) / Г. Г. Сергеева ; Акад. наук Белорус. ССР, Ин-т истории. — Минск : Наука и техника, 1986. — 214, [2] с.;
- История славянских народов в трудах белорусских советских исследователей / Г. Г. Сергеева, П. Т. Петриков, В. Н. Михнюк — Мн.: Наука и техника, 1988. — 32,[2] с., 20 см;
- Гісторыя славянскіх народаў у працах беларускіх савецкіх даследчыкаў / Г. Г. Сяргеева, П. Ц. Петрыкаў, У. М. Міхнюк ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Беларускі камітэт славістаў — Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 32, [2] с. ; 20 см. // X Мiжнародны з’езд славiстаў : даклады.
- Беларуская дыяспара // Крыжовы шлях. — Мн., 1993;
- Дзяржаўная міграцыйная палітыка Беларусі і яе ўплыў на стан сучаснай дыяспары (90-я гг.) // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 1999. № 2.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads