Галісійская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Галісійская мова
Remove ads

Галісійская мова (galego) — мова раманскай групы, належыць да ібера-раманскай падгрупы раманскіх моў. Мова Галісіі, паводле пункта 2 артыкула 3 Канстытуцыі Іспаніі 1978 года і артыкула 5 Статута пра аўтаномію Галісіі, нароўні з іспанскай ёсць афіцыйнай. На галісійскай мове гаворыць карэннае насельніцтва гістарычнай вобласці Галісія на паўночным захадзе Пірэнейскага паўвострава. Паводле прыблізных ацэнак агульная колькасць гаворачых на галісійскай мове ў 2-й палове XX стагоддзя складала каля 4 мільёнаў чалавек — 2 мільёны 700 тысяч у Галісіі, 1 мільён — у краінах Новага Свету, каля 250 тысяч — у Іспаніі па-за Галісіяй. У гістарычным плане дыялекты галісійскай мовы больш архаічныя, бліжэйшымі да агульнараманскай мовы Галецыі (лац. Gallaecia, Callaetia, Galecia), і большай часткай яны аўтахтоннае развіццё народнай лаціны на яе тэрыторыі, тым часам як дыялекты партугальскай мовы вытворныя ад іх і не аўтахтонныя, а прынесены на тэрыторыю сучаснай Партугаліі падчас Рэканкісты.

Хуткія факты Галісійская мова, Саманазва ...
Remove ads

Сучаснае становішча

Больш інфармацыі Агулам, Заўсёды ...
Больш інфармацыі Дата, Разумеюць ...

Дыялекты

У галісійскай мове вылучаюць тры групы дыялектаў, кожная мае свае асаблівасці. Заходні дыялект распаўсюджаны ў раёне Рыяс-Бахас (галіс. Rías Baixas, ісп. Rías Bajas), аж да Сант’яга-дэ-Кампастэла. Цэнтральны дыялект займае большую частку тэрыторыі Галісіі, а ўсходні дыялект распаўсюджаны на крайнім усходзе Галісіі і ў памежных зонах Леона і Самора. Асноўныя адрозненні гэтых дыялектаў — gheada і seseo.

Гэтая класіфікацыя не адзіная. Паводле Б. П. Нарумава, Р. Карбальё Калер вылучае чатыры дыялекты:

  • Паўднёва-заходні дыялект — характэрныя фанетычныя адрозненні seseo і gheada, перадарсальная артыкуляцыя s, захаванне -n < лац. -anu, -ana: irmán «брат», «сястра», утварэнне формы множнага ліку імёнаў на -l па мадэлі animal — animás «жывёл|| а, -ы».
  • Паўночна-заходні дыялект характарызуецца seseo толькі ў канчатковай пазіцыі — lus замест luz «святло», gheada; апіка-альвеалярная артыкуляцыя s, адпадзенне -n у імёнах irmá, irmás «брат, -ы», «сястр|| а, -ы», утварэнне множнага ліку імёнаў на -l, як у паўднёва-заходнім дыялекце.
  • Цэнтральны дыялект характарызуецца адсутнасцю seseo і gheada, апіка-альвеалярнай артыкуляцыяй s, пераходам лац. -anu > -ao і лац. -ana > -a: irmao «брат», irmá «сястра», утварэння множнага ліку імёнаў на -l, як у заходніх дыялектах.
  • Усходні дыялект характарызуецца тымі ж рысамі, што і цэнтральны дыялект, але ўтварэнне множнага ліку імёнаў на -l, -n адбываецца па мадэлі animal — animáis «жывёл|| а, -ы», can — cais «сабак|| а, -і».

Геаграфічнае распаўсюджанне

На галісійскай мове размаўляе звыш за 3 млн чалавек у Галісіі і галісійскіх супольнасцях у астатняй Іспаніі (Мадрыд, Барселона), у Амерыцы (найперш, у Буэнас-Айрэсе, Каракасе, Мантавідэа, Гаване і Мехіка) і ў Еўропе. Апроч Галісіі на галісійскай таксама гавораць на захадзе Эль-Б’ерса (Леон) і ў вёсцы Санабрыя (Самора), паводле дамовы паміж Упраўленнем адукацыі ўрада Галісіі і Упраўленнем адукацыі Кастыліі і Леона, у гэтых мясцінах вядзецца выкладанне галісійская мовы.

У трох муніцыпіях правінцыі Касерэс у даліне Халама (Вальвердэ-дэль-Фрэсна, Эльхас і Сан-Марцін-дэ-Трэвеха) гавораць на фале (ісп. Fala de Xálima), мове, датычна якой сярод навукоўцаў няма згоды ці яна самастойная, як галісійская і партугальская, ці старажытнапартугальская з леонскім і іспанскім суперстратам.

Некаторыя лінгвісты трымаюцца думкі, што мова эанаўега, або галісійска-астурыйская, якой гавораць ў памежных вёсках Астурыі, у камарцы Эа-Навія (ісп. Eo-Navia), таксама галісійская.

Remove ads

Спасылкі

Хуткія факты
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads