Гамбургская архідыяцэзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гамбургская архідыяцэзія
Remove ads

Гамбургская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Hamburgensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Гамбург, Германія. У мітраполію Гамбурга ўваходзяць Оснабрукская і Гільдэсгаймская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Гамбургскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Хуткія факты Гамбургская архідыяцэзія, Лацінскі абрад ...
Remove ads

Гісторыя

У 831 годзе Папа Рымскі Рыгор IV прызначыў біскупам гамбургскім манаха-бенедыкцінца святога Ансгарыя. У 845—848 гг., пасля заваявання Гамбурга вікінгамі, Гамбургская дыяцэзія была далучана да Брэменскай архідыяцэзіі. У 787 годзе Гамбургская дыяцэзія была далучана да Кёльнскай мітраполіі.

Падчас Рэфармацыі ў Германіі Брэменская дыяцэзія спыніла сваё існаванне. Апошнім біскупам брэменскім быў Георг фон Браўншвайг-Люнебург, які памёр у 1566 годзе.

У 1620 годзе Святы Прастол утварыў апостальскі вікарыят Паўночнай Германіі, у якую ўваходзіў Гамбург. У XVIII стагоддзі апостальскі вікарыят Паўночнай Германіі перадаў частку сваёй тэрыторыі новаму апостальскаму вікарыяту Саксоніі, які ў 1780 годзе быў скасаваны і далучаны да апостальскага вікарыята Швецыі.

17 верасня 1839 года Рымскі Папа Рыгор XVI выдаў брэвэ Ex pastoralis, якім перавёў кафедру апостальскага вікарыята Швецыі ў Гамбург.

7 жніўня 1868 года апостальскі вікарыят Швецыі перадаў частку сваёй тэрыторыі новым каталіцкім структурам: апостальскай прэфектуры Даніі (сёння — Капенгагенская дыяцэзія), апостальскай прэфектуры Шлезвіг-Гольштэйна і місіі Sui iuris Нарвегіі (сёння — Ослаўская дыяцэзія). У гэты ж дзень апостальскі вікарыят Швецыі быў пераназваны ў апостальскі вікарыят Паўночнай Германіі.

13 жніўня 1930 года Рымскі Папа Пій XI выдаў булу Pastoralis officii, якой перадаў частку тэрыторыі апостальскага вікарыята Паўночнай Германіі новым структурам: Оснабрукскай дыяцэзіі і Падэрборнскай архідыяцэзіі.

23 ліпеня 1973 года Святы Прастол пераўтварыў частку апостальскага вікарыята Паўночнай Германіі ў апостальскую адміністратуру Шверына. 24 кастрычніка 1994 года апостальская адміністратура Шверына была ператворана ў Гамбургскую архідыяцэзію.

Remove ads

Ардынарыі архідыяцэзіі

  • біскуп Генрых Тайсінг (23.07.1973 — 5.12.1987);
  • біскуп Тэадор Хубрых (23.11.1987 — 26.03.1992);
  • архібіскуп Людвіг Аверкамп (24.10.1994 — 16.02.2002);
  • архібіскуп Вернер Тысен (22.11.2002 — 21.03.2014);
  • архібіскуп Стэфан Хесэ (26.01.2015 — па цяперашні час).

Крыніца

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads