Гамбург (карная аперацыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аперацыя «Гамбург» (ням.: Unternehmen «Hamburg») — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць мясцовага насельніцтва і савецкіх партызанскіх атрадаў у трохкутніку ЛідаБаранавічыВаўкавыск. Адбылася 7—17 снежня 1942 года.

Хуткія факты Аперацыя «Гамбург», Дата ...

Мэта аперацыі — наступленнем прыціснуць савецкіх партызан і мясцовых жыхароў, што адыходзілі з імі, да загараджальнай лініі каля сутокаў рэк Шчара і Нёман, і знішчыць.

Праводзілася сіламі 14-га паліцэйскага палка СС, 5 паліцэйскімі і ахоўнымі батальёнамі, 2 батальёнамі вермахта, больш за 15 спецыяльнымі камандамі паліцыі бяспекі і СД, артылерыйскімі ротамі і дывізіёнамі. Адказным за аперацыю быў брыгадэнфюрэр СС Курт фон Готберг.

Нямецкім карнікам процістаялі 4 партызанскія атрады (каля 800 чалавек) і Ленінская партызанская брыгада, якая прыняла асноўны ўдар праціўніка. Пасля жорсткіх баёў у ноч на 17 снежня партызаны, унікшуўшы акружэння, выйшлі ў раней намечаныя раёны.

У выніку аперацыі было загубена 6172 чалавек, з іх 4498 чалавек мірнага насельніцтва. Пасля перагрупоўкі сваіх сіл нямецкія карныя падраздзяленні працягвалі аперацыю пад кодавай назвай «Альтона».

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads