Ленінская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ленінская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Жалудоцкага, Казлоўшчынскага, Васілішкаўскага, Шчучынскага раёнаў. 15 ліпеня 1944 года брыгада (1184 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзірам брыгады Сінічкіну і Булату прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Хуткія факты Ленінская партызанская брыгада, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў «Перамога», імя Варашылава, «Барацьба»[1]. Атрады 54-ы і імя Калініна былі перададзены для фарміравання партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. У чэрвені 1943 года на базе атрадаў імя Варашылава, «Іскра», «Кастрычніцкі» і «Балтыец» была створана партызанская брыгада «Перамога». На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад «Барацьба»;
  • атрад «Непераможны»;
  • атрад «Чырвонагвардзейскі».
Remove ads

Камандаванне

Камандзіры

Камісар

  • Р. В. Макараў

Начальнікі штаба

  • Б. А. Булат;
  • М. М. Пацалуеў;
  • Г. А. Шубін.

Гісторыя

Партызаны разам з іншымі брыгадамі і атрадамі разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Дзярэчын Зэльвенскага раёна, Руда Яварская, Казлоўшчына Казлоўшчынскага, Накрышкі Дзятлаўскага раёнаў. Вялі баі (карныя аперацыі «Гамбург»[2] і «Альтона»[3]) ў снежні 1942 года супраць карнікаў на рацэ Шчара, у сакавіку 1943 года ў час выхаду з акружэння ў Дубароўскіх лясах і ў чэрвені 1944 года — абарончыя баі разам з брыгадамі «Перамога» і імя Варашылава. На чыгуначных участках БаранавічыЛіда, Ліда — Ваўкавыск, Баранавічы — Ваўкавыск толькі ў жніўні 1943 года падарвалі ці пашкодзілі больш за дзевяць эшалонаў, 5 чыгуначных мастоў, у аперацыі «рэйкавая вайна» — больш за 450 рэек, папсавалі 5,5 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі, падбілі танк, 4 аўтамашыны.

Памяць

Гл. таксама

  • Рудаяварскія баі (1942, 1944)

Зноскі

  1. арганізаваны ў маі 1942 года
  2. «Гамбург» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 13. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  3. Пасэ, У. С. «Альтона» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 36. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads