Ганна Андрэеўна Язубчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганна Андрэеўна Язубчык[1] (1 снежня 1904(1904-12-01), Лядцо, Мінская губерня2 снежня 1975(1975-12-02)) — беларуская вучоная ў галіне сельскай мікрабіялогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1962).

Хуткія факты Ганна Андрэеўна Язубчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1930 годзе. З 1935 года ў Інстытуце біялагічных навук АН БССР (у 1939—1941 гадах дырэктар).

Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў часе Другой сусветнай вайны.

У 1944—1945 гадах на пасадзе дырэктара Навукова-даследчага аграглебавага інстытута Акадэміі навук БССР[2]. З 1945 года загадчыца лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (з 1956 г. — Беларускі НДІ земляробства). У 1969—1974 гадах у Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі.

Remove ads

Навуковыя працы

Аўтар шматлікіх прац па глебавай мікрабіялогіі.

  • Мікраарганізмы ў сельскай гаспадарцы. Мн., 1957;
  • Полезные микрооорганизмы в сельском хозяйстве, Мн., 1972 (разам з В. М. Чаканавай)

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads