Ганна Карына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Карына
Remove ads

Ганна Карына (фр.: , дацк.: Anna Karina; сапраўднае імя — Ханна Карын Бларке Баер, Hanna Karin Blarke Bayer; 22 верасня 1940, Фрэдэрыксберг, Данія — 14 снежня 2019, XIV акруга Парыжа, Парыж, Францыя) — дацкая і французская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыстка, спявачка.

Хуткія факты Ганна Карына, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Ганна Карына нарадзілася ў Капенгагене ў сям’і капітана. Яе бацькі развяліся, і яна правяла першыя гады ў сям’і сваёй бабулі. З 8 гадоў яна жыла з маці. У 14 гадоў пачала кар’еру спявачкі ў кабарэ, выступала ў камерцыйных радыёпраграмах і здымалася ў кароткаметражных фільмах.

Першай яе значнай роляй у кіно была роля ў фільме «Дзяўчына ў чаравічках», які быў прадстаўлены на Канскім кінафестывалі.

У 1958 годзе пераехала ў Парыж, дзе па парадзе П’ера Кардэна і Како Шанэль прыняла псеўданім Ганна Карына адсылаючы да гераіні рамана Льва Талстога «Ганна Карэніна».

У 1959 годзе пасля здымак у рэкламным роліку мыла на яе звярнуў увагу Жан-Люк Гадар, які прапанаваў ёй роля ў сваім фільме. У 1961 годзе знялася ў яго ў фільме «Жанчына ёсць жанчына».

3 сакавіка 1961 года выйшла замуж за Гадара і пражыла з ім у шлюбе да 1967 года. Да таго часу яна здымалася і ў фільмах іншых рэжысёраў, такіх як Лукіна Вісконці, Райнер Фасбіндэр, Марта Месараш. У 1973 годзе як рэжысёр паставіла фільм «Жыць разам», але гэты фільм ухвалы гледачоў не атрымаў.

Пасля разводу з Годарам Ганна Карына атрымала вядомасць і як тэатральная актрыса, выступіўшы ў галоўнай ролі ў спектаклі «Манахіня» паводле Дэні Дзідро. Пазней яна знялася ў фільме Жака Рывета «Сюзана Сіманен, манашка Дэні Дзідро».

Пасля растання з Гадарам Ганна Карына яшчэ тройчы выходзіла замуж — за акцёраў П’ера Фабра (у 1968 годзе), Даніэля Дзюваля (у 1978 годзе) і Дэніса Бэры (у 1982 годзе).

Яна напісала чатыры раманы: «Vivre ensemble» (1973), «Golden City» (1983), «On n’achète pas le soleil» (1988) і «Jusqu’au bout du hasard» (1998).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads