Ганна Люцыянаўна Лапаціна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Люцыянаўна Лапаціна (нар. 2 жніўня 1955, в. Гожа, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат медыцынскіх навук.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 2 жніўня 1955 года ў вёсцы Гожа Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут.
Працавала ўрачом-тэрапеўтам Калінкавіцкай ЦРБ; урачом-тэрапеўтам участковым установы аховы здароўя «Гомельская гарадская паліклініка № 12»; загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы, галоўным урачом установы аховы здароўя «Гомельская гарадская паліклініка № 5»; галоўным урачом установы аховы здароўя «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны дыспансер».
З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Асабістае жыццё
Замужам, мае дачку.
Спасылкі
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads