Ганна (прынцэса Вялікабрытаніі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна (прынцэса Вялікабрытаніі)
Remove ads

Прынцэса Ганна (англ.: The Princess Anne, Princess Royal, Anne Elizabeth Alice Louise; нар. 15 жніўня 1950, Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям’і, адзіная дачка каралевы Елізаветы II.

Хуткія факты Ганна, Каралеўская прынцэса ...

На момант свайго нараджэння была на трэцім месцы ў парадку пераходу ў спадчыну прастола, пасля ўзыходжання на трон Елізаветы перамясцілася на другое месца (аж да нараджэння ў 1960 годзе свайго брата прынца Эндру). У наш час знаходзіцца на адзінаццатым месцы ў парадку пераходу ў спадчыну прастола.

З 1987 носіць тытул Каралеўскай прынцэсы (Princess Royal), які па традыцыі прысвойваецца старэйшай дачцэ царствуючага манарха.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 15 жніўня ў 1950 годзе ў Лондане, з’яўляючыся на той момант другім дзіцем у сям’і каралевы.

З першым мужам — капітанам Маркам Філіпсам (нар. 1948) — пражыла 18,5 гадоў. Ад гэтага шлюбу — двое дзяцей: Пітэр Філіпс (1977) і Зара Філіпс (1981). Філіпс таксама прадстаўляла Вялікабрытанію ў конным спорце на Алімпійскіх гульнях 1972 і 1988 гадоў, і ў Сеуле-1988 нават выйграў срэбра ў камандным заліку ў трохбор’е. Пасля разводу з Філіпсам уступіла ў другі шлюб — з камандарам (цяпер — віцэ-адмірал) Цімаці Лорэнсам (нар. 1955).

Прынцэса вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю і як адзіны член брытанскай каралеўскай сям’і, які ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях (выступала ў спаборніцтвах па коннаму спорту на Алімпіядзе 1976 у Манрэалі і заняла 24-е месца ў асабістым першынстве па трохбор’і). У 1986—1994 гадах была прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі коннага спорту, была членам МАК.

29 снежня 2010 года ў яе нарадзілася першая ўнучка — Саванна Філіпс, дачка Пітэра Філіпса, і, адпаведна, першая праўнучка каралевы Елізаветы II.

Remove ads

Герб

Як член каралеўскай сям’і мае асабісты герб, створаны на аснове дзяржаўнага герба Вялікабрытаніі.

Узнагароды

Радавод Ганны, Каралеўскай прынцэсы

Больш інфармацыі Продкі 1. Ганна, Каралеўская прынцэса ...
Remove ads

Зноскі

1. Lundy D. R. The Peerage

2. Kindred Britain

3. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 12.

4. The International Who's Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads