Ганчанка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганча́нка[1] — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).

Хуткія факты Ганчанка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 13[2] км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2[1] м/км. Пачынаецца за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Гонча[2] меліярацыйнымі канавамі з тарфянога масіву, які асвоены торфапрадпрыемствам «Ганчанскае», вусце за 1 км на поўдзень ад моста праз Ольсу на чыгунцы Магілёў — Асіповічы, прыкладна за 0,8 км на ўсход ад пасёлка Патока. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны[1]. Рэчышча ў вярхоўі і каля вёскі Гонча каналізаванае. За 1,5 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Баркі магчымы пераліў вады паміж Ганчанкай і ракой Суша[2]. Па берагах ракі пераважае лес.

Каля ракі вёскі Гонча, Драні.

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads