Ганчанскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — пасёлак Ганчанскі.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гонча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Усакінскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 25 мая 1988 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Ганчанскі[2]. 23 снежня 2009 года ў склад Доўгаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Аляксандраўка, Малінне, Свёкрава і Сіманаўка)[3]. 21 снежня 2011 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Патоцкага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) складала 406 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Баркі, Гонча, Драні, Жалезная Баравіна, Жэрдзішча, Мяжное, Падстружжа, Рагі, Тачышча, Убалацце і Хрэлева.
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
- Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 7 студзеня 2022.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads