Ганчарова (Ленінградская вобласць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганчарова (да 1948 Кяхяры, фінск.: Kähäri) — пасёлак у Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ганчароўскага сельскага паселішча.

Хуткія факты Ганчарова, Краіна ...

Былая фінская вёска, да 1939 года ўваходзіла ў склад Выбаргскай сельскай акругі Выбаргскай губерні Фінляндыі. Перайменавана ў 1948 годзе спачатку ў Кудрава, затым у Ганчарова ў памяць арт. сяржанта Мікалая Іванавіча Ганчарова (1919—1944). Перайменаванне зацверджана Указам Прэзідыума ВС РСФСР ад 1 кастрычніка 1948 года.

Па дадзеных 1990 года ў пасёлку Ганчарава пражывалі 1326 чалавек. Пасёлак з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Ганчароўскага сельсавета, у які ўваходзілі 6 населеных пунктаў: пасёлкі Верхняе Чаркасава, Ганчарова, Пярова, Светлае, Улыбіна, Чаркасава, агульнай колькасцю насельніцтва 3992 чалавекі.

У 1997 годзе ў пасёлку пражывалі 1405 чалавек, у 2007 годзе — 1422.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads