Гарліца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарліца
Remove ads

Гарлі́ца[1][2] (Berteroa) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Адна-, двух- і шматгадовыя шаравата-зялёныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя, у галоўчатых гронках. Плод — авальны стручок. Насенне пляскатае, акаймаванае.

Распаўсюджанне

Вылучаюць 8[1] (5[3]) відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі паўсюдна трапляецца гарліца шэрая (Berteroa incana), расце на палях, сухіх лугах, пустках, узгорках, каля дарог, на сметніках і пясчаных мясцінах.

Выкарыстанне

Лекавыя (мачагонны, патагонны, вяжучы, заспакаяльны і ранагаючы сродак) і меданосныя расліны; пустазелле.

Віды

Згодна з The Plant List:

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads