Гарліца шэрая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарліца шэрая
Remove ads

Гарлі́ца шэрая[1] Berteroa incana) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Гарліца (Berteroa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Беларуская народная назва — грымотнік[1].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Двухгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, укрытая зорчатымі валаскамі. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй 20—60 см. Лісце простае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнай формы. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі дробныя, белыя, у галоўчатых суквеццях. Плод — стручочак авальнай формы. Насенне пляскатае, акаймаванае.

Remove ads

Арэал і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных зонах Азіі, натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі[2]. Расце каля дарог, на лугах, палях, пустках, узлесках і палянах, камяністых россыпах. Цвіце ў маіверасні.

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[3].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і меданосная расліна[1]. Пустазелле.

Сінонімы

У адпаведнасці з The Plant List:

  • Alyssum incanum L.
  • Berteroa incana var. bulgarica Degen & Urum.
  • Berteroa incana subsp. stricta Stoj. & Stef.
  • Berteroa incana var. trichocarpa Rohlena
  • Berteroa stricta Boiss.
  • Berteroa viridis Tausch
  • Crucifera berteroa E.H.L.Krause
  • Draba chaeirifolia Bergeret
  • Draba cheiranthifolia Lam.
  • Draba cheirifolia Bergius ex DC.
  • Draba cheiriformis Lam.
  • Draba dasycarpa Bernh.
  • Draba himalayensis Klotzsch
  • Draba katunica N.Busch
  • Draba rivularis Hornem. ex Steud.
  • Farsetia incana (L.) R.Br.
  • Moenchia incana (L.) Roth
Remove ads

Зноскі

  1. Berteroa incana (L.) DC.: інфармацыя на сайце Germplasm Resources Information Network (GRIN) (англ.)
  2. Икотник серо-зелёный — Berteroa incana: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads