Гарнізонныя могілкі (Брэст)
Брэст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарнізонныя могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя на вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 82. Плошча складае 4,1 га[1]. Мемарыяльны ансамбль з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Гісторыя

Узніклі ў 2-й палове 19 стагоддзя як месца пахавання салдат гарнізону крэпасці Брэст-Літоўск. У 1920-30-я гады тут хавалі і цывільных асоб[1], а таксама ваенных 9-й корпускай акругі (так званага Палескага корпуса). Засталіся бетонныя крыжы на брацкіх магілах ваеннаслужачых 35-га пяхотнага палка , бетонны крыж ваеннаслужачым польскай арміі, узведзены ў 1935 годзе[2][3].
У час нямецкай акупацыі ў 1942 годзе на могілках былі перапахавыя рэшткі з ліквідаванай у сувязі з пашырэннем дарог часткі Каталіцкіх могілак. У канцы 1943 года плошча могілак складала 1 га. Пасля вызвалення Брэста 28 ліпеня 1944 года ўзнікла пытанне аб увекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі. На пасяджэнні гарвыканкама 16 жніўня 1944 года было зацверджана месца для пахавання чырвонаармейцаў і камандзіраў Чырвонай арміі ў раёне старых гарнізонных пахаванняў крэпасці[2].
У 1984—1985 гадах праведзена рэканструкцыя могілак, закрытыя для новых пахаванняў[1].
11 мая 2016 года на Гарнізонных могілках адбылася цырымонія пахавання рэштак 7 савецкіх лётчыкаў, што загінулі 16 ліпеня 1944 года каля в. Неплі пры выкананні баявога задання на самалёце Б-25 «Мітчэл»[4].
Remove ads
Архітэктура
У аснову планіроўкі могілак пакладзены прынцып восевай сіметрыі. Цэнтральную алею завяршае скульптурны помнік савецкім воінам (1948, скульптар Л. Я. Кербель; бетон, чыгуннае ліццё; вышыня помніка 9 м, у тым ліку скульптуры 2,5 м). Па абодвух баках на невялікіх стэлах — мемарыяльныя дошкі з імёнамі 148 савецкіх воінаў, пахаваныя ў брацкай магіле ля помніка[1].
Remove ads
Пахаванні
На могілках 496 магіл (з 67 брацкіх), у якіх пахаваны 912 савецкіх салдат, які загінулі ў баях супраць нацыстаў ў 1941-45 гадах на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і Польшчы. На магілах усталяваны надмагільныя камяні, мемарыяльныя пліты[1].
Тут пахаваны Героі Савецкага Саюза, ваенныя дзеячы, дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, кіраўнікі партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці; начальнік штаба Пінскага партызанскага злучэння Фядотаў[1].
- Аляксандр Аляксеевіч Авечкін (1913—1980) — беларускі дзіцячы пісьменнік, празаік.
- Серафім Міхайлавіч Багданаў — генерал-маёр
- Іван Пятровіч Барсукоў (1948—2001) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989)
- Аляксандр Андрэевіч Вахрушаў (1903—1945) — генерал-маёр танкавых войскаў
- Гармажап Аюравіч Гармаеў (1916—1945) — Герой Савецкага Саюза
- Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў (1900—1979) — удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці падчас Вялікай Айчыннай Вайны, Герой Савецкага Саюза.
- Павел Мартынавіч Гулаў (1893—1972) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін г. Брэста.
- Дзмітрый Сцяпанавіч Дацэнка (1913—1991) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Міхаіл Емяльянавіч Екельчык (1928—1976) — спецыяліст у галіне вытворчасці вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. На магіле ўстаноўлены бюст (сектар 10, скульптар У. А. Сальнікаў).
- Іван Андрэевіч Качалаў (1821—1884) — генерал-лейтэнант, камендант Брэст-Літоўскай крэпасці.
- Рыгор Ільіч Кротаў (1924—1986) — камандзір узвода пешай разведкі 359-га стралковага палка 50-й стралковай дывізіі 52-й арміі
- Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (1899—1985) — дзяржаўны дзеяч, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля ў Брэсцкай вобласці.
- Панцялей Барысавіч Лакціёнаў (1922—1944) — Герой Савецкага Саюза.
- Мікалай Рыгоравіч Макараў (1917—1974) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Васіль Фёдаравіч Марозаў (1925—2007) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Аляксей Фёдаравіч Наганаў (1915—1941) — удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці (1941).
- Сяргей Пятровіч Пазднякоў (1896—1949) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Захар Філімонавіч Паплаўскі (1898—1965) — дзяржаўны дзеяч, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
- Аляксей Дзмітрыевіч Плехаданаў (1909—1973) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў ва ўзяцці Рэйхстага.
- Аляксей Канстанцінавіч Скрылёў (1918—1946) — Герой Савецкага Саюза
- Мікалай Цімафеевіч Сушанаў (1920—1997) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Барыс Дзмітрыевіч Туркін (1947—1984) — воін-інтэрнацыяналіст, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989)
- Антон Антонавіч Ус (1894—1980) — беларускі мастацтвазнавец.
- Сцяпан Кандратавіч Шахметаў (1901—1969) — грамадскі і гаспадарчы дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- Мікалай Рыгоравіч Цялічка (1923—2014) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, педагог, паэт.
- Наталля Іванаўна Данцова — настаўніца музыкі, ахвяра пажару ў мінскім аўтобусе ў 1980 годзе[3].
- Брацкая магіла расійскіх салдат, што загінулі ў Першую сусветную і Грамадзянскую вайну.
- Помнік на дзвюх брацкіх магілах савецкіх воінаў, што загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
- Брацкая магіла 51 невядомага савецкага воіна, што загінулі ў лагеры для ваеннапалонных Чырвоныя казармы каля в. Рэчыца ў ліпені-снежні 1942 года
- Брацкая магіла больш як 2 тысяч мірных жыхароў, якія сталі ахвярамі нямецкіх акупантаў.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Гармажап Гармаеў.
- Манумент
Remove ads
Зноскі
- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
- Останки экипажа самолёта Б-25 «Митчелл» захоронены в Бресте(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2019. Праверана 22 мая 2019.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads