Верхняя Гарона
дэпартамент Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарона Верхняя (фр.: Haute-Garonne) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень-Пірэнеі. Парадкавы нумар — 31. Адміністрацыйны цэнтр — Тулуза. Насельніцтва — 1,046 млн чалавек (17-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Remove ads
Геаграфія
Плошча тэрыторыі — 6309 км². Праз дэпартамент працякае рака Гарона. Паўднёвыя вобласці знаходзяцца ў горнай сістэме Пірэнеяў. Найвышэйшы пункт — гара Пердыгер (3222 м).
Дэпартамент уключае 3 акругі, 53 кантоны і 588 камун.
Гісторыя
Верхняя Гарона — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстала на тэрыторыі былой правінцыі Лангедок. Назва паходзіць ад ракі Гарона.
Спасылкі
- Conseil General website (фр.)
- Prefecture website Архівавана 14 мая 2011. (фр.)
- http://www.cdt-haute-garonne.fr/ Архівавана 23 студзеня 2010. (фр.)
- http://www.toulouse.fr/
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads