Гарона
рака ў Францыі і Іспаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаро́на (фр.: Garonne, лац.: Garumna, акс.: Garona) — рака ў Францыі і Іспаніі (вытокі).
Даўжыня 647 км, плошча басейна 56 тыс. км². Бярэ пачатак у Цэнтральных Пірэнеях некалькімі вытокамі на вышыні 1800—2300 м, па выхадзе з гор цячэ па Гаронскай нізіне. Шырыня ля горада Бардо каля 500 м. Упадае ў Біскайскі заліў. У межах Пірэнеяў цячэ ў вузкай глыбокай даліне, мае стромкае падзенне, ніжэй з’яўляецца тыповай раўніннай ракой з добра распрацаванай далінай. Асноўныя прытокі: Саў, Жэр, Баіз, Ар’еж (з Пірэнеяў), Тарн, Ло, Дардонь (з Цэнтральнага Французскага масіву); зліваючыся з ракой Дардонь, Гарона ўтварае эстуарый Жыронда. Жыўленне пераважна за кошт талых вод горных снягоў і дажджоў. Сток рэзка змяняецца па сезонах; максімальны расход вады з сакавіка па чэрвень. Сярэдні гадавы расход ля вусця каля 680 м³/сек (максімальны да 8 тыс. м³/сек). Гарона складае частку суднаходнай воднай сістэмы (якая ўключае таксама Гаронскі канал і Паўднёвы канал), якая злучае Біскайскі заліў з Міжземным морам.
Remove ads
Літаратура
- Гарона // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 68. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads