Гарошак валасісты

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарошак валасісты
Remove ads

Гаро́шак валасісты[1] (Vicia hirsuta) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая павойная травяністая расліна 15—90(120) см даўжынёй. Сцябло тонкае, амаль голае. Прылісткі ў ніжняга і сярэдняга лісця паўстрэлападобныя, з зубцамі, у верхняга лісця — ланцэтныя. Лісце раўнамерна пёрыстарассечанае; лісточкі 4—8-парныя, лінейныя або вузка-даўгаватыя, 5—15 × 1—3 мм, голыя; разгалінаваны вусік. Суквецці відавочна карацей, чым лісце, шчыльна 2—4 (7)-кветкавыя. Чашачка званочкападобная. Вяночак ад белага да светла-фіялетавага колеру, рэдка ружовы, 2—4 (5) мм. Бабы даўгавата-ромбападобныя, 5—10 × 2-5 мм, валасатыя, чорныя ў спеласці. Насенін 2, пляската-сфероідныя. 2n = 12, 14[2][3].

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны ў Еўропе (уся, акрамя Ісландыі), Азіі (трапічная і ўмераная) і Паўночнай і Усходняй Афрыцы; натуралізаваўся ў некаторых іншых частках свету[4][2][5].

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[6]. Расце на сухіх схілах і лугах, камяністых россыпах, у стэпах, хмызняках, у светлых сухіх лясах, на ўзлесках і палянах, па берагах вадаёмаў, у вінаградніках, садах, на пасевах, аблогах, пустках, каля дарог. Цвіце ў маіліпені[7].

Remove ads

Гаспадарчае значэнне

Ядомая, лекавая, кармавая расліна[4]. Пустазелле[4][7].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 140. — 160 с. 2 350 экз.
  2. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  3. efloras.org. (англ.)
  4. The Euro+Med PlantBase. (англ.)
  5. U.S. National Plant Germplasm System. (англ.)
  6. Горошек волосистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads