Гарыдавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гары́давічы[1] (трансліт.: Harydavičy, руск.: Горидовичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета. Знаходзіцца за 11 км на поўнач ад горада Вілейка, 1 км ад чыг. ст. Куранец, 114 км ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
У 1750 г. вёска ў Ашмянскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць, 7 двароў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Д. Радзівіла, б двароў, 27 жыхароў. У 1897 г. ў Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. 67 дзесяцін зямлі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2].
З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 10 землякоў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі».
Remove ads
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads