Гарычка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарычка
Remove ads

Гары́чка[1][2] (Gentiána) — род шматгадовых, радзей аднагадовых траў і паўхмызнякоў сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Паводле Плінія Старэйшага, родавая лацінская назва Gentiana нададзена гарычцы ад імя ілірыйскага цара Гентыя  (руск.) (II ст. да н.э.), які лячыў чуму карэннем гарычкі жоўтай (Gentiana lutea).

Беларускую назву гарычка атрымала праз вельмі горкі смак каранёў і лісця, абумоўлены наяўнасцю ў іх гліказідаў.

Батанічнае апісанне

Травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнакрайняе, сядзячае. Кветкі адзіночныя, зрэдку нешматлікія, пераважна 4—5-членныя. Вяночак трубчасты або трубчаста-лейкападобны. Плод — каробачка. Насенне часта мае крыльцы. Размнажаюцца насеннем.

Выкарыстанне

Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads