Гарычка лёгачная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарычка лёгачная
Remove ads

Гарычка лёгачная[1][2][3] (Gentiana pneumonanthe) — від раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Гарычка лёгачная, гарычка, цюльпан лясны[4], буцікі[5][6], гарычка звычайная[7].

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 20—50 см даўжынёй. На заараных пад пар землях можа дасягаць вышыні 100 см. Сцябло прамое. Лісце лінейнае або ланцэтна-лінейнае, 0,2—0,6 мм шырынёй, з адной жылкай, з загорнутымі краямі. Кветкі адзінкавыя або сабраны па некалькі штук на кветканосе. Чашачка 15-20 мм даўжынёй, зубцы чашачкі не больш чым у 2,5 разы перавышаюць яе трубку[2]. Вяночак цёмна-сіні, званочкавы, унутры з пяццю зялёнымі палоскамі. Плод каробачка. Невялікае, лёгкае насенне не крылатае.

Перыяд цвіцення — з чэрвеня па кастрычнік. Расліна выкарыстоўвалася пры апрацоўцы ўкусаў насякомых. Кветкі могуць быць выкарыстаны для вытворчасці сіняга фарбавальніка.

Remove ads

Распаўсюджанне

Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Італія, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія; Азія: Расія, Грузія[8][9]. Расце лепш за ўсё на пясчаных або тарфяных, умерана кіслых нейтральных глебах.

Ва Украіне расце на вільготных лугах, па ўскраінах балот, ручаёў, сярод хмызнякоў, да ляснога горнага пояса — на большай частцы тэрыторыі, акрамя Крыму[2]. Уваходзіць у спіс рэгіянальна рэдкіх раслін горада Кіева, Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Жытомірскай, Закарпацкай, Кіеўскай, Луганскай, Ровенскай, Сумскай, Хмяльніцкай, Чарнавіцкай, Чарнігаўскай абласцей[3].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наук. думка, 1987. — С. 258. (руск.) (укр.)
  3. Андрієнко Т.Л., Перегрим М.М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. ISBN 978-966-542-512-0.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  7. bgbm.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads