Гарычкавачка

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарычкавачка
Remove ads

Гары́чкавачка[1] (Gentianella) — род кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з голымі, прамымі, пустацелымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, лінейнае або шырокаэліптычнае, супраціўнае, сядзячае. Ніжняе лісце ў разетцы. Кветкі ў гронкападобных ці мяцёлкападобных суквеццях, зрэдку — адзіночныя. Колер кветак блакітны або сіняваты, зрэдку жаўтавата-белы, светла-жоўты. Плод — сухі арэшак.

Распаўсюджанне

Расліны роду распаўсюджаны ў нетрапічных раёнах Зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:

  • Gentianella amarella (L.) BOERN. S. L. Гарычкавачка гаркаватая[2][3]
  • Gentianella cruciata L. Гарычкавачка крыжападобная[3][4]

Расліны святлолюбівыя. Растуць на лугах, лясных палянах, у поймах і па берагах вадаёмаў.

Віды

Род налічвае больш за 120[1] (295[5]) відаў.

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя (выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі), фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны[1].

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads