Гарычкавачка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гары́чкавачка[1] (Gentianella) — род кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з голымі, прамымі, пустацелымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, лінейнае або шырокаэліптычнае, супраціўнае, сядзячае. Ніжняе лісце ў разетцы. Кветкі ў гронкападобных ці мяцёлкападобных суквеццях, зрэдку — адзіночныя. Колер кветак блакітны або сіняваты, зрэдку жаўтавата-белы, светла-жоўты. Плод — сухі арэшак.
Распаўсюджанне
Расліны роду распаўсюджаны ў нетрапічных раёнах Зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:
- Gentianella amarella (L.) BOERN. S. L. — Гарычкавачка гаркаватая[2][3]
- Gentianella cruciata L. — Гарычкавачка крыжападобная[3][4]
Расліны святлолюбівыя. Растуць на лугах, лясных палянах, у поймах і па берагах вадаёмаў.
Віды
Гаспадарчае значэнне
Лекавыя (выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі), фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны[1].
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 13 верасня 2018.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 18 лютага 2018.
- Gentianella // The Plant List (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads