Мажэйкаўскі сельсавет (Лідскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мажэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Мажэйкава.

Хуткія факты Мажэйкаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мажэйкаўскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Малы Мажэйкаў. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Гасцілаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гасцілаўцы[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 27 сакавіка 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Радзівонішкаўскага сельсавета (вёскі Більтаўцы, Масявічы, Радзівонішкі, Рэпнікі)[2]. У 1986 годзе скасавана вёска Палуты[3]. У 1997 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Мажэйкава, якая 29 мая 2002 года перайменавана ў Мажэйкава. 20 верасня 2002 года сельсавет перайменаваны ў Мажэйкаўскі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1439 чалавек[5], з іх 63,9 % — беларусы, 29,9 % — палякі, 5,2 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1085 чалавек[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads