Мажэйкава

аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мажэйкаваmap
Remove ads

Мажэ́йкава[2] (трансліт.: Mažejkava, руск.: Можейково, да 2002Малое Мажэйкава[3]) — аграгарадок[4] у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мажэйкаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Малое Мажэйкава ўпершыню згадваецца ў 1511 г. у прывілеі вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога аб падараванні вёскі Шымкі Мацкавічу. Далей належала Яну Шымкавічу (сыну Ш.Мацкавіча, Палубенскім і іншым)[5]

Каля 1826 г. маёнтак Малое Мажэйкава атрымаў у спадчыну ад бацькі Рамуальд Кастравіцкі. Ён меў адзіную дачку Казіміру (нар. 1830). Пасля смерці бацькі ў пятнаццаць год яна становіцца ўладальніцай маёмасці. У дваццаць год пабралася шлюбам з Аляксандрам Канстанцінам Брахоцкім (1819—1886). Шлюб доўжыўся нядоўга, Казіміра памерла ў 1852 годзе. У спадчыну ад жонкі муж атрымаў толькі частку Малога Мажэйкава, пра другую частку ён дамовіўся са сваякамі Казіміры, выплаціўшы ім грошы.

Да 1868 года Малое Мажэйкава належала шляхецкаму роду Ромераў. Эмілія Ромер атрымала ў спадчыну Малое Мажэйкава, пасля таго, як выйшла замуж за Рамуальда Кастравіцкага. Іх дачка Казіміра выйшла замуж за Аляксандру Брахоцкаму гербу Праўдзіц і атрымала маёнтак у пасаг. Апошнім гаспадаром сядзібы ў быў народжаны тут ў 1895 годзе Андрэй Брахоцкі — унук Аляксандра.[6] У 1931 годзе становіцца гаспадаром Малога Мажэйкава. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Лідчыны і матэрыяльна дапамагаў Віленскаму таварыству сяброў навукі.[5]

Remove ads

Славутасці

Thumb

Гл. таксама

Зноскі

  1. Можейково Фото Планета
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Aftanaz R. Mały Możejkow // Zemia Lidzka. Marzec 1999r. № 1(36) S.22.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads