Гаэтана Вестрыс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаэтана Апаліна Бальтазар Вестрыс (18 красавіка 1729, Фларэнцыя — 23 верасня 1808, Парыж) — італьянскі артыст балета, балетны педагог і балетмайстар .
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Парыжы ў танцоўшчыка Л. Дзюпрэ. У 1748 годзе дэбютаваў у «Парыжскай оперы». Вестрыс унёс шмат новага ў мастацтва танца, надаў рухам большую свабоду. Сучаснікі называлі яго «богам танца». У 1770 годзе атрымаў званне балетмайстра «Парыжскай оперы» (пазней «Гранд-Опера»), дзе ставіў балеты, імкнучыся драматызаваць танцавальныя сцэны, надаць танцу характар мімічнага дзеяння. У 1770—1776 гадах — галоўны педагог «Парыжскай оперы». У 1782 годзе пакінуў сцэну. Яго сын Агюст Вестрыс (1760—1842) быў таксама выбітным танцоўшчыкам і педагогам, сярод яго вучняў Ж. Перо, А. Бурнанвіль, Ф. Эльслер.
Remove ads
Зноскі
- Gaetan Vestris // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1046347667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1046347667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads