Луі Дзюпрэ (танцоўшчык)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луі Максіміліян Дзюпрэ́ (фр.: Louis Dupré, (1697[1], паміж 1690 і 1697[2]—1774, Парыж) — французскі танцоўшчык, балетмайстар і педагог 18 стагоддзя. Адзін з заснавальнікаў мужчынскага сцэнічнага танца.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў школе пры «Каралеўскай акадэміі музыкі і танца» ў Парыжы («Гранд-Апера»). У 1715—1722 гадах і 1730—1751 гадах саліст гэтага тэатра.
У 1722—1730 гадах працаваў у Варшаве, гастраліраваў у Лондане, Дрэздэне, Вене. Танцаваў у лірычных трагедыях, балетах, операх-балетах, а таксама чыконы і паскаллі. Яго танец вылучаўся грандыёзнасцю, пластычнасцю, высакароднай манерай выканання.
У 1756 годзе запрошаны Г. Ф. Радзівілам у яго прыдворны тэатр у Слуцку, разам з А. Пуціні стаў стваральнікам мясцовага балета, у 1756—1758 гадах выкладаў у Слуцкай балетнай школе, выступаў у Слуцку і ў Белай (Бяла-Падляска, Польшча).
У сакавіку 1758 года пераехаў у Нясвіж, дзе паводле дагавору з М. К. Радзівілам Рыбанькай павінен быў да 1761 года не толькі выступаць на сцэне, пісаць лібрэта і ставіць балеты, але і падрыхтаваць для тэатра 8 дзяцей і вучыць танцам усіх, каго яму дадуць.
Сярод яго вучняў Ж. Ж. Навер, Г. Вестрыс, М. Гардэль.
Remove ads
Балеты
- 1748 : Portrait du Grand Monarque
- 1749 : Catilina
- 1750 : Le Temple de la fortune
- 1751 : Le Génie
- 1754 : Les Spectacles du Parnasse
- 1755 : La Prospérité
Зноскі
- В. М. Красовская. Западноевропейский балетный театр. Очерки истории. — Л.: Искусство, 1981. — 286 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads