Геахраналагічная шкала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Геахраналагічная шкала
Remove ads
Remove ads

Геахраналагічная шкала — геалагічная часавая шкала гісторыі Зямлі, якая ўжываецца ў геалогіі і палеанталогіі, своеасаблівы каляндар для прамежкаў часу ў сотні тысяч і мільёны гадоў.

Паводле сучасных агульнапрынятых уяўленняў узрост Зямлі ацэньваецца ў 4,5—4,6 млрд гадоў. На паверхні Зямлі не выяўлены горныя пароды ці мінералы, якія маглі б быць сведкамі ўтварэння планеты. Максімальны ўзрост Зямлі абмяжоўваецца ўзростам самых ранніх цвёрдых утварэнняў у Сонечнай сістэме — тугаплаўкіх уключэнняў, багатых кальцыем і алюмініем (CAI) з вуглістых хандрытаў. Узрост CAI з метэарыту Allende па выніках сучасных даследаванняў U-Pb ізатопным метадам складае 4568,5±0,5 млн.гадоў[1]. На сёння гэта лепшая ацэнка ўзросту Сонечнай сістэмы. Час фарміравання Зямлі як планеты можа быць пазней гэтай даты на мільёны і нават шматлікія дзясяткі мільёнаў гадоў.

Наступны час у гісторыі Зямлі быў падзелены на розныя часавыя інтэрвалы па найважнейшых падзеях, якія тады адбываліся.

Мяжа паміж эрамі фанеразою праходзіць па найбуйнейшым эвалюцыйным падзеям — глабальным выміранням. Палеазой аддзелены ад мезазою найбуйнейшым за гісторыю Зямлі перма-трыясавым выміраннем відаў. Мезазой аддзелены ад кайназою мел-палеагенавым выміраннем.

Thumb
Геахраналагічная шкала, адлюстравана ў выглядзе спіралі
Remove ads

Гісторыя стварэння шкалы

У другой палове XIX стагоддзя на II—VIII сесіях Міжнароднага геалагічнага кангрэса (МГК) у 1881—1900 гг. былі прыняты іерархія і наменклатура большасці сучасных геахраналагічных падраздзяленняў. У наступным Міжнародная геахраналагічная (стратыграфічная) шкала ўвесь час удакладнялася.

Канкрэтныя назвы перыядам давалі па розных прыкметах. Часцей за ўсё выкарыстоўвалі геаграфічныя назвы. Так, назва кембрыйскага перыяду паходзіць ад лац.: Cambria — назвы Уэльса, калі ён быў у складзе Рымскай імперыі, дэвонскага — ад графства Дэваншыр у Англіі, пермскага — ад г. Пермі, юрскага — ад гор Юра ў Еўропе. У гонар старажытных плямёнаў названы вендскі (венды — ням. назва славянскага народа лужыцкіх сорбаў), ардовікскі і сілурыйскі (плямёны кельтаў ардовікі і сілуры) перыяды. Радзей выкарыстоўваліся назвы, звязаныя са складам парод. Каменнавугальны перыяд названы з-за вялікай колькасці вугальных пластоў, а мелавы — з-за шырокага распаўсюджвання пісчага мелу.

Remove ads

Прынцып пабудовы шкалы

Геахраналагічная шкала стваралася для вызначэння адноснага геалагічнага ўзросту парод. Абсалютны ўзрост, вымяраны ў гадах, мае для геолагаў другараднае значэнне.

Час існавання Зямлі падзелены на два галоўных інтэрвалы (эона): Фанеразой і Дакембрый (Крыптазой) па з’яўленні ў асадкавых пародах выкапнёвых рэштак. Крыптазой — час утоенага жыцця, у ім існавалі толькі мяккацелыя арганізмы, якія не пакідаюць слядоў у асадкавых пародах. Фанеразой пачаўся са з’яўленнем на мяжы Эдыякарыя (Венд) і Кембрыя мноства відаў малюскаў і іншых арганізмаў, якія дазваляюць палеанталогіі дзяліць тоўшчы па знаходках выкапнёвай флоры і фаўны.

Іншы буйны падзел геахраналагічнай шкалы мае сваім вытокам самыя першыя спробы падзяліць гісторыю зямлі на найбуйнейшыя часавыя інтэрвалы. Тады ўся гісторыя была падзелена на чатыры перыяды: першасны, які эквівалентны дакембрыю, другасны — палеазой і мезазой, троесны — увесь кайназой без апошняга чацвярцічнага перыяду. Чацвярцічны перыяд займае асобае становішча. Гэта самы кароткі перыяд, але ў ім адбылося мноства падзей, сляды якіх захаваліся лепш іншых.

Больш інфармацыі Эон (эанатэма), Эра (эратэма) ...
Remove ads

Маштабныя дыяграмы геахраналагічнай шкалы

Прадстаўлены тры хранаграмы, якія адлюстроўваюць розныя этапы гісторыі Зямлі ў розным маштабе.

  1. Верхняя дыяграма ахоплівае ўсю гісторыю Зямлі;
  2. Другая — фанеразой, час масавага з’яўлення разнастайных форм жыцця;
  3. Ніжняя — кайназой, перыяд часу пасля вымірання дыназаўраў.

Падраздзяленні геахраналагічнай шкалы

Геалагічны век

Геалагічны век — падраздзяленне геахраналагічнай шкалы правінцыяльнага ўзроўню, якое аб’ядноўвае геалагічныя часы; уваходзіць у склад эпох. Стратыграфічны эквівалент — ярус.

Геалагічны час

Геалагічны час — падраздзяленне геахраналагічнай шкалы правінцыяльнага ўзроўню, падпарадкаванае геалагічнаму веку. Стратыграфічны эквівалент — геалагічная зона.

Гл. таксама

  • Стратыграфія
  • Селенахраналагічная шкала
  • Лагарыфмічная шкала часу
  • Мнеманічны пералік геалагічных перыядаў

Крыніцы

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads