Гейдэльбергскі чалавек

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гейдэльбергскі чалавек
Remove ads

Гейдэльбергскі чалавек (Homo heidelbergensis) — выкапнёвы від людзей, еўрапейская разнавіднасць чалавека прамаходзячага (роднасны да ўсходнеазіяцкага сінантрапа і інданезійскага пітэкантрапа), жыў у Еўропе (ад Іспаніі і Брытаніі да Беларусі[1]) 700—345 тыс. гадоў таму[2][3]. Хутчэй за ўсё, з’яўляецца нашчадкам еўрапейскага Homo antecessor (да пераходнай формы можна аднесці Homo cepranensis) і непасрэдным папярэднікам неандэртальца. Відавое адзінства таксона Homo heidelbergiensis прызнаецца не ўсімі антраполагамі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Знаходкі Homo heidelbergensis

Першая знаходка датуецца 1907 годам, калі блізу горада Гайдэльберга[4] была выяўленая сківіца, падобная да малпавай, але з зубамі, падобнымі да велізарных зубоў чалавека. Апісана і вылучана ў асобны від прафесарам Ота Шэтэнзакам. Узрост знаходкі быў вызначаны ў 400 тыс. гадоў. Культура знойдзенай паблізу зброі (каменныя рубілы і адшчэпы) ахарактарызаваная як абевільская (шэльская)[5]. Шэнінгенскія дзіды  (руск.) дазваляюць выказаць здагадку, што гейдэльбергскія людзі палявалі з дапамогай драўляных дзід нават на сланоў, аднак мяса елі сырым, бо слядоў агню на стаянках не выяўлена[6].

Выяўленне слядоў гейдэльбергскага чалавека на поўдні Італіі дазволіла навукоўцам зрабіць выснову, што ён быў прамаходзячы, а яго рост не перавышаў 1,5 м.[7]

Згодна з меркаваннем Анры дэ Люмле, гейдэльбергскі чалавек мог будаваць прымітыўныя хаціны і карыстацца агнём — аб гэтым, як ён лічыць, сведчыць помнік Тэра-Амата. Інакш інтэрпрэтуе гэты помнік Паола Вілья з інстытута Каларада (ЗША), датуючы яго больш познім перыядам (230 тысяч гадоў таму) і адносячы адпаведна да больш позняга віду — неандэртальцаў.

Remove ads

Гісторыя знаходак

Thumb
Чэрап гейдэльбергскага чалавека (без ніжняй сківіцы)

Першая знаходка рэшткаў гэтага віду была зроблена 21 кастрычніка 1907 года, падчас раскопак у Маўэры, калі рабочы Даніэль Хартман знайшоў у раскопе сківіцу. Сківіца (en:Mauer 1) была ў добрым стане, за выключэннем зубоў-прэмаляраў, якія адсутнічалі і былі знойдзены пазней, паблізу ад сківіцы. Рабочы перадаў знаходку прафесару Ота Шэтэнзаку з Гайдэльбергскага ўніверсітэта, які ідэнтыфікаваў знаходку і даў ёй назву.

Наступныя ўзоры рэшткаў гейдэльбергскага чалавека былі знойдзены і ў Еўропе: Штайнхаме-на-Муры (Германія, штэйнгемскі чалавек), Араго (Францыя, Татавельскі чалавек), Петралоне (Грэцыя), Чампате-дэль-Дз'явала (Італія)[8], Сіма-дэ-лос-Уэсас (Атапуэрка (Іспанія), Ароэйра (Галерыя Песада, Партугалія)[9], Боксгрове (Вялікабрытанія)[10] і ў Афрыцы: Бода (Аваш, Афар, Эфіопія)[11] Ндуту (Серэнгеці, Танзанія)[12], Брокен-Хіле (Замбія)[13], Сале (Марока)[14]. Найбольш старажытная знаходка — чэрап з Бода (Эфіопія), яго ўладальнік жыў каля 600 000 гадоў таму[4].

А. М. Хрысанфава лічыць H. heidelbergensis выключна еўрапейскай формай, продкавай для неандэртальцаў[15].

Remove ads

Палеагенетыка

Пасля вывучэння ядзернай ДНК трох узораў з іспанскай пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас у Атапуэрцы высветлілася, што гейдэльбергцы знаходзіліся на лініі, якая вядзе да неандэртальцаў[16][17]. Эвалюцыйнае разыходжанне галіны дзянісаўцаў з галіной, агульнай для неандэртальцаў і гейдэльбергцаў з пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас, адбылося, паводле ядзернай ДНК, каля 500 000 гадоў таму (раней за 430 000 гадоў таму). Агульны продак Homo heidelbergensis і Homo sapiens жыў 700—765 000 гадоў таму[16][18].

Remove ads

Зноскі

  1. Самые древние человеческие следы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2009. Праверана 26 лістапада 2017.
  2. Гейдельбергский человек / Зубов А. А. // Восьмеричный путь — Германцы. М. : Большая Российская энциклопедия, 2006. — С. 489-490. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). ISBN 5-85270-335-4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads