Гэлена Людвікаўна Раманоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэлена Людвікаўна Раманоўская (польск.: Helena Romanowska; 26 снежня 1908, Мінск — 17 мая 1980) — беларуская савецкая пісьменніца і перакладчыца польскай нацыянальнасці.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Скончыла Мінскі польскі педагагічны тэхнікум імя Б. Вясалоўскага (1929), Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1934). Працавала настаўніцай у польскіх і беларускіх школах Дзяржынскага раёна і Мінска. Прадстаўніцай гэтак званага пакалення «маладых» пісьменнікаў, выхаваных пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якія лічылі сябе «савецкімі палякамі».
Была членам Камсамола. Была членам Польскай секцыі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў і Польскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССР[6]. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1934 года.
У 1932—1937 гадах працавала на Беларускім радыё, у польскамоўнай газеце «Orka», у 1944—1963 гадах настаўнічала ў Мінску.
Памерла 17 мая 1980 года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска[7].
Remove ads
Творчасць
Дэбютавала ў друку ў 1929 годзе, друкавала вершы, апавяданні. Пісала на польскай мове. Творчасць Г. Раманоўскай апісвала перамены ў польскай супольнасці ў БССР[6], барацьбу старога і новага на вёсцы. Асобнымі кнігамі выйшлі аповесці «З вясною ў спаборніцтве» («Z wiosną w zawody», 1933), «Пахне зямля» («Pachnie ziemia», 1934), драматычная інсцэніроўка для дзяцей «W walce o Sowiety» (1934). Для твораў характэрна рамантычная ўзнёсласць.
Перакладала на польскую мову творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1933). На беларускую мову асобныя яе творы перакладалі С. Шушкевіч, В. Эрнест.
Remove ads
Зноскі
- https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/helena-romanowska Праверана 29 ліпеня 2022.
- http://ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/helena-romanowska Праверана 29 ліпеня 2022.
- WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 29 ліпеня 2022.
- Knowledge Graph — 2012. Праверана 29 ліпеня 2022.
- Helena Romanowska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- PSB
- Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads