Генех Салавейчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генах Салавейчык (1906, Новая Вільня[d], Віленская губерня — 1937, РСФСР) — яўрэйскі пісьменнік і драматург родам з Беларусі, пісаў на ідыш.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Новай Вілейцы (цяпер у межах Вільні) ў сям’і гандляра Бенціена Салавейчыка. Маці была паралізавана, не ўставала з ложка. Разам з бацькам пабываў у розных гарадах і вёсках Беларусі. Добра ведаў сялянскае жыццё. Дапамагаў збіраць ураджай, і ў іншых работах.
Працаваў на тытунёвай фабрыцы Балбярышскага ў Вільні. Пачаў пісаць апавяданні, чытаў іх паэту Хонану Воглеру, пазнаёміўся з творчай моладдзю. У лістападзе 1928 года ўпершыню выступіў у друку. Заснавальнік групы «Маладая Вільня». У 1932 годзе таемна перайшоў граніцу з Савецкім саюзам. Апынуўся ў Магнітагорску, дзе жылі і іншыя яўрэйскія пісьменнікі, якія эмігравалі з заходніх краін. Працаваў рабочым. Заснаваў яўрэйскую групу ў мясцовай арганізацыі пісьменнікаў. Творы Салавейчыка ставіліся на сцэне, гучалі на радыё. Дэлегат Усесаюзнага з’езда пісьменнікаў у Маскве ў жніўні 1934 года. Працаваў электрыкам на нікелевым заводзе ў Верхнім Уфалеі. Паводле некаторых звестак, быў арыштаваны ў 1936 годзе. 4 лістапада 1937 года арыштаваны, 3 снежня асуджаны да расстрэлу.
Рэабілітаваны ў 1955 годзе.
Remove ads
Творчасць
Пісаў пра цяжкую долю беларускай вёскі. У 1928 годзе змясціў два апавяданні на старонках варшаўскага часопіса «Ойфганг» (Вацлаў Рэймгарсес гебурт; А лебм). Чытаў апавяданні ў Вільні. У 1934 у савецкім выдавецтве Эмэс выйшла яго кніга. Асобныя апавяданні друкаваліся ў газетах (у рускім перакладзе). Аўтар п’есы «Шварц-ройт».
Літаратура
- Chaim Beider, Leksikon fun yidishe shrayber in ratn-farband (Biographical dictionary of Yiddish writers in the Soviet Union), 2011, p. 255
- Лексікон фун дэр наер ідышэр літэратур
- Васильев Г. Книга памяти жертв политических репрессий в городе Магнитогорске и прилегающих сельских районах
Спасылкі
- Соловейчик Генох Бенцианович (1906) (руск.). Открытый список. Праверана 26 верасня 2024.\
- Soloveytshik, Henekh (–1936) — the Congress for Jewish Culture (англ.). congressforjewishculture.org. Праверана 26 верасня 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads