Генрык Марконі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрык Марконі
Remove ads

Ге́нрык (Энры́ка) Марко́ні (польск.: Henryk Marconi, італ.: Enrico Marconi; 7 студзеня 1792, Рым21 лютага 1863, Варшава) — польскі архітэктар італьянскага паходжання, адзін з найвыдатнейшых і пладавітых польскіх архітэктараў першае паловы XIX стагоддзя.

Хуткія факты Генрык Марконі, Дата нараджэння ...
Thumb
Палац Паца ў Даўспудзе (XIX ст.)
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Рысунак статуі, што сімвалізуе тэрыю архітэктуры, са сшытка нататак з лекцый Генрыка Марконі
Thumb
Надмагілле Генрыка Марконі на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве

Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі Леандра (17631837), пасля ў 18061810 навучаўся ва ўніверсітэце і адначасова ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Балонні. Ад 1811 года навучаўся рысунку ў сярэдняй школе ў Луга. У Польшчу быў запрошаны ў 1822 генералам Людвікам Міхалам Пацам дзеля завяршэння палаца ў Даўспудзе. Ад 1827 займаў пасаду ў Аддзеле прамысловасці і гандлю Урадавай камісіі ўнутраных, духоўных спраў і публічнай асветы, а ў 18511858 быў прафесарам у Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве.

Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве, асобна ад жонкі, дачкі і сыноў Генрыка, Яна і Уладзіслава, якія пахаваныя на евангельска-рэфармацкіх могілках.

Remove ads

Сям'я

Меў брата Ферантэ.

Ажаніўся з дачкой садоўніка Пацаў Маргарытай з шатландскага роду Хэйтанаў (18071884). Жонка была кальвіністкай, некаторыя дзеці выгадаваныя ў кальвінізме, іншыя ў каталіцтве. Дзеці: Карл Антоні (18261864, жывапісец), Элеанора Кольберг (18321882), Леандра (18341919, архітэктар), Генрык (18421920, інжынер-тэхнолаг), Ян (18451921), Уладзіслаў (18481915, архітэктар).

Найістотнейшыя працы

Неарэнесансныя

Thumb
Атэль «Еўрапейскі» (Варшава, 1855). Адбудаваны ў 1949—51
Thumb
Санаторый Марконі ў Буську-Здруі (1835)
  • шпіталь Св. Лазара (Варшава, каля 1840, знішчаны 1939—44)
  • касцёл Св. Карла Барамеа (Варшава, 1841—43)
  • вакзал Варшаўска-венскай чыгункі (Варшава, 1844—45, зруйнаваны 1925—30)
  • палац Андрэя Замойскага (Варшава, 1846, знішчаны 1939—44, адбудаваны 1948—50)
  • атэль «Еўрапейскі» (Варшава, 1855, знішчаны 1944, адбудаваны 1949—51)
  • гмах Крэдытнага земскага таварыства (Варшава, 1856, знішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1950 і 1962—71)
  • палац Браніцкіх (Варшава, 1853—56, знішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1946—49)
  • палац Карскіх (Улостаў, 1854—1860)
  • касцёл Св. Ганны (Варшава, 1857—70)
  • касцёл усіх святых (Варшава, 1859—63)
  • Радамская ратуша

Класіцыстычныя

  • палац Паца ў Варшаве, перабудаваны і разбудаваны з даўняга барочнага палаца Радзівілаў, 1824—28, знішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1947—51
  • дарыцкая святыня палацава-паркавага ансамблю ў Натоліне (Варшава, 1834)
  • санаторый Марконі ў Буську-Здруі (1835)
  • палац Велапольскіх у Хробжы (185760)
  • Блоньская ратуша (1842)
  • вадазбор у Саскім агародзе (Варшава, 1852)
  • разбудова палаца ў Яблонне (1834—43)
  • пошта ў Аўгустове (1828)
  • Аўгустоўская ратуша (183536, знішчаны ў 1939—44)
  • шпіталь Св. Тройцы ў Калішы (184041)
  • Колская ратуша
  • перабудова палаца Касакоўскіх (Варшава)
  • вакзал Варшаўска-венскай чыгункі Сасновец-Галоўны
  • староства Станіславаўскага павета ў Міньску Мазавецкім (1847—1853)
  • касцёл Св. Мікалая Біскупа (Ломна Мазавецкага ваяводства)
  • шпіталь Усіх Святых (Велюнь)

Неагатычныя

Thumb
Ратуша ў Цеханаве
  • касцёл апекі Божай Маці (Асянціны, 1845—1855)

Лісты

  • O porządkach architektonicznych, Warszawa 1828, wyd. 2 1837
  • Saggio sugli ordini di architettura, Warszawa 1831
  • Zbiór projektów architektonicznych, Warszawa, 1838-42

Цікавосткі

  • Імем архітэктара названы варшаўскі тэатр, заснаваны ў 2009 таварыствам «Italiani In Polonia» («Італьянцы ў Польшчы»). Тэатр размяшчаецца ў скляпеннях запраектаванага Генрыкам Касцёла ўсіх святых.

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 7 красавіка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads