Ражанка (аграгарадок)

аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ражанка (аграгарадок)map
Remove ads

Ража́нка[2] (трансліт.: Ražanka, руск.: Рожанка) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Турэйка. Адміністрацыйны цэнтр Ражанкаўскага сельсавета. Месціцца за 7 км на поўдзень ад Шчучына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Масты — Шчучын.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Ражанка згадваецца ў XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні г.зв. гетманскай галіны роду Пацаў (называліся «графамі на Ражанцы», пачынальнік галіны — Павел Пац). У 1599 г. прыгонныя маёнтка Ражанка плацілі вепраўшчыну 3 грошы з валокі[3]. У 1674 г. тут збудавалі касцёл Святых Пятра і Паўла. Міхал Казімір Пац, гетман вялікі і ваявода віленскі, перадаў Ражанку ў заставу Халецкім, якія ў 1685 адмовіліся ад яе на карысць Яна Крыштафа Паца. Апошні прадстаўнік галіны роду Юзаф Пац пакінуў мястэчка свайму далёкаму сваяку Людвіку Міхалу Пацу (прадстаўнік старэйшай сенатарскай галіны роду).

Thumb
Касцёл. Н. Орда, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ражанка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Гродзенскай губерні. У 1804 годзе ў мястэчку існавала прыходскае вучылішча. Станам на 1829 год — 19 будынкаў (9 хрысціянскіх і 10 іўдзейскіх). Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 расійскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Пацаў. У 1843 годзе Ражанку разам з Лідскім паветам перавялі ў склад Віленскай губерні, у другой пал. XIX ст. мястэчка зрабілася цэнтрам воласці. На 1863 год — 52 жылыя дамы. У 1866 годзе існавалі касцёл, царква, сукнавальная фабрыка. На 1885 год — 63 двары, валасная ўправа, 2 вадзяныя млыны, 3 корчмы. У 1907 годзе з адкрыццём чыгункі Ліда — Масты — Ваўкавыск пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ражанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградскім павеце. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (115 дамоў) і фальварак (4 дамы). На 1933 год дзейнічалі касцёл і царква, працавала пошта.

Thumb
Чыгуначная станцыя ў 1938 годзе

У 1939 годзе Ражанка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці (з 20 верасня 1944 у Гродзенскай вобласці). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 тут было 117 двароў, няпоўная сярэдняя і пачатковая школа, пошта з тэлефонным камутатарам на 10 нумароў, вадзяны млын, хата-чытальня, бальніца; на 1999 — 795 двароў, на 1 студзеня 2001 — 796.

Remove ads

Насельніцтва

Thumb
Вуліца, удалечыні капліца
  • XIX стагоддзе: 1829 год — 89 чал., у тым ліку 54 хрысціяніны і 35 іўдзеяў[4]; 1861 год — 883 чал.; 1869 год — 432 чал.[5]; 1885 год — 604 чал.; 1897 год — 777 чал., у тым ліку 543 іўдзеі
  • XX стагоддзе: 1905 год — 45 чал. у маёнтку Ражанка, 504 чал. у мястэчку Старая Ражанка, 135 чал. у Новай Ражанцы; 1919 год — 744 чал.; 1921 год — 734 чал. у мястэчку Ражанка і 83 чал. у фальварку Ражанка; 1933 год — 734 чал.; 1939 год — 965 чал.; 1940 год — 918 чал.; 1999 год — 2,3 тыс. чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 год — 2280 чал.[7]
Remove ads

Інфраструктура

У Ражанцы працуюць базавая школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Страчаная спадчына

Thumb
Сядзібна-паркавы комплекс
  • Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVII ст.)

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads