Генрых Аляксеевіч Філіпаў

дзяржаўны дзеяч БССР, міністр паліўнай прамысловасці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ге́нрых Аляксе́евіч Філі́паў (1 мая 1929, Варонеж — 2 чэрвеня 1993, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР, міністр паліўнай прамысловасці БССР (1972—1988), кандыдат тэхнічных навук (1972).

Хуткія факты Генрых Аляксеевіч Філіпаў, міністр паліўнай прамысловасці БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951).

З 1951 года начальнік аддзела, галоўны інжынер торфапрадпрыемства, галоўны інжынер, начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. З 1960 года намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, старшыня Рэспубліканскага аб’яднання Сельгастэхнікі. З 1962 года намеснік старшыні Бюро ЦК КПБ па кіраўніцтву сельскай гаспадаркай, адначасова загадчык аддзела ЦК КПБ, у 1965—1967 гадах першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР. З 1968 года загадчык сектара, намеснік дырэктара Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі нечарназёмнай зоны СССР.

З 1972 года міністр тарфяной прамысловасці БССР, з 1977 года — міністр паліўнай прамысловасці БССР.

З 1988 па 1991 год першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па паліву і газіфікацыі.

Памёр 2 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках горада Мінска.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1962—1966). Кандыдат у члены ЦК КПБ (1961—1971).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі За працоўную доблесць, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads