Генрых Кнір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генрых Кнір (ням.: Heinrich Knirr; 2 верасня 1862, Панчава, цяпер Сербія — 26 мая 1944, Штаўдах, Баварыя) — нямецкі мастак.
Вучыўся жывапісу ў Венскай акадэміі мастацтваў у Крысціяна Грыпенкерля і Карла Вурцынгера, затым у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў у Габрыэля фон Хакля і Людвіга Лёфца. У 1888—1914 г. трымаў прыватную школу жывапісу ў Мюнхене, дзе вучыліся, у прыватнасці, Эдмунд Штэпес, Эміль Орлік і Паўль Клее. З 1898 па 1910 г. ён таксама выкладаў у Мюнхенскай акадэміі.
Найбольшай вядомасці Кнір дасягнуў у гады Трэцяга рэйха. Выкананы ім парадны партрэт Гітлера (1935), прызначаны для адкрыцця штогадовай Вялікай Германскай выставы мастацтваў у Мюнхене, стаў адным з найболей прызнаных афіцыйных малюнкаў фюрара; Кнір таксама напісаў пасмяротны партрэт маці Гітлера.
Remove ads
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Heinrich Knirr — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- RKDartists
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads