Георгэ Аляксяну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгэ Аляксяну (рум.: Gheorghe Alexianu,; 1 студзеня 1897, Панчу — 1 чэрвеня 1946, Жылава) — румынскі дзяржаўны дзеяч, ваенны злачынец. Губернатар Трансністрыіі. Пакараны смерцю па рашэнні ваеннага трыбунала.
Remove ads
Біяграфія
Маладосць
Быў старэйшым сынам пастуха, уцекача з Валахіі, які выратаваўся ад гвалтоўнай ісламізацыі, распачатай туркамі ў другой палове XIX стагоддзя. Аванес прыбыў са статкамі авечак у Малдавію, у раён Панчу, дзе і пасяліўся.
У 1915 годзе паступіў у Бухарэсцкі ўніверсітэт, аднак у 1916 годзе, пасля ўступлення Румыніі ў першую сусвеіную вайну добраахвотнікам пайшоў у войска.
Пасля вайны працягнуў вучобу, па завяршэнні якой выкладаў гісторыю і філасофію ў ліцэі. У 1925 годзе, пасля завяршэння курса дактарата ў Бухарэсцкім універсітэце, стаў доктарам права. У 1927—1938 гадах прафесар грамадскага права ў Чарнавіцкім універсітэце. У 1938 годзе прызначаны каралеўскім рэзідэнтам у цынуце Сучава, з рэзідэнцыяй у Чарнаўцах, а з 1 лютага 1939 года пераведзены на такую ж пасаду ў сталічным цынуце Бучэдж.
Губернатар Трансністрыіі
У 1941, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Румынскі Маршал Іон Антанеску прызначыў Аляксяну губернатарам Трансністрыі. Праводзіў рэпрэсіўную палітыку, нясе адказнасць за забойствы сотняў тысяч яўрэяў, як мясцовых, так і выселеных з Бесарабіі і Букавіны і за адпраўку 56 тысяч украінцаў на прымусовыя працы ў Нямеччыну і Румынію. Актыўна праводзіў палітыку румынізацыі, аддаўшы загады пра забарону публічнага выкарыстання ўкраінскай мовы і выкананні ўкраінскіх песень. Выступіў арганізатарам «навуковага інстытута Трансністрыі», які павінен быў стаць апорай румынізацыі захопленых тэрыторый.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads