Георгій Віталевіч Сямёнаў
рускі савецкі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Віталевіч Сямёнаў[3] (руск.: Георгий Витальевич Семёнов; 12 студзеня 1931 — 30 красавіка 1992) — рускі савецкі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Маскве. Вучыўся у школе, разам з якой у 1941 годзе быў эвакуіраваны ў Разанскую, затым у Пермскую вобласць[4]. Пасля вяртання ў Маскву скончыў 7 класаў і паступіў на вучобу ў Мастацка-прамысловае вучылішча[4]. Вучылішча скончыў у 1949 годзе, працаваў у Іркуцкай вобласці, на будаўніцтве горада Ангарска, затым у Маскве[4]. У 1955 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага, які скончыў у 1960 годзе. Жыў у Маскве.
Памёр Г. В. Сямёнаў 30 красавіка 1992 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх мгілках.
Remove ads
Творчасць і грамадская дзейнасць
Першыя апавяданні Г. В. Сямёнава, аб’яднаныя ў цыкл «На Волзе», былі надрукаваны у часопісе «Знамя»[4] ў 1961 годзе. Сярод твораў пісьменніка апавяданні, аповесці, раманы.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года (у 1980—1981 гадах уваходзіў у склад праўлення). У 1979—1989 гадах быў членам роэдакцыйнай калегіі часопіса «Наш современник».
Асобныя творы Г. В. Сямёнава пераклалі на беларускую мову А. Жук, А. Звонак, Т. Мартыненка[3].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads