Георгій Віталевіч Сямёнаў

рускі савецкі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Георгій Віталевіч Сямёнаў
Remove ads

Георгій Віталевіч Сямёнаў[3] (руск.: Георгий Витальевич Семёнов; 12 студзеня 1931 — 30 красавіка 1992) — рускі савецкі пісьменнік.

Хуткія факты Георгій Віталевіч Сямёнаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве. Вучыўся у школе, разам з якой у 1941 годзе быў эвакуіраваны ў Разанскую, затым у Пермскую вобласць[4]. Пасля вяртання ў Маскву скончыў 7 класаў і паступіў на вучобу ў Мастацка-прамысловае вучылішча[4]. Вучылішча скончыў у 1949 годзе, працаваў у Іркуцкай вобласці, на будаўніцтве горада Ангарска, затым у Маскве[4]. У 1955 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага, які скончыў у 1960 годзе. Жыў у Маскве.

Памёр Г. В. Сямёнаў 30 красавіка 1992 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх мгілках.

Remove ads

Творчасць і грамадская дзейнасць

Першыя апавяданні Г. В. Сямёнава, аб’яднаныя ў цыкл «На Волзе», былі надрукаваны у часопісе «Знамя»[4] ў 1961 годзе. Сярод твораў пісьменніка апавяданні, аповесці, раманы.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года (у 1980—1981 гадах уваходзіў у склад праўлення). У 1979—1989 гадах быў членам роэдакцыйнай калегіі часопіса «Наш современник».

Асобныя творы Г. В. Сямёнава пераклалі на беларускую мову А. Жук, А. Звонак, Т. Мартыненка[3].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads