Георгій Пятровіч Тарыкаў

вучоны ў галіне прыкладной механікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Георгій Пятровіч Та́рыкаў[2] (нар. 24 кастрычніка 1940, Саратаў, Расія) — спецыяліст у галіне прыкладной механікі і трыбатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (2008). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2001, член-карэспандэнт з 1999).

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», 1964), Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (аспірантура, 1973), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (дактарантура, 1994).

Працаваў на Прыволжскай чыгунцы (1966—1969, станцыя «Саратаў-2», начальнік дынамаметрычнага вагона), Аранскім тэхнічным універсітэце (Алжыр; 1977—1980), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (1989—2014, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Дэталі машын», з 1998 года — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1973—1976, 1980—1989 і з 2014, механічны факультэт, кафедра «Дэталі машын, пуцявыя і будаўнічыя машыны», прафесар, у 1982—1987 гадах — загадчык кафедры «Будаўнічая механіка»).

Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цвёрдага цела; электрычнае мадэляванне прасторавых кантактных задач.

Remove ads

Узнагароды

Бронзавы медаль ВДНГ СССР (1983), нагрудны знак «Изобретатель СССР» (1984), граматы Генеральнага консульства СССР у Алжыры, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.

Бібліяграфія

  • Решение пространственных контактных задач для пар трения методом электромоделирования : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.04 ; 01.02.04 / Тариков Георгий Петрович. — Гомель, 1994.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads