Георгій Сцяпанавіч Жжонаў

савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, літаратар, мемуарыст, грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Георгій Сцяпанавіч Жжонаў
Remove ads

Георгій Сцяпанавіч Жжонаў (руск.: Гео́ргий Степа́нович Жжёнов; 9 [22] сакавіка 1915, Петраград — 8 снежня 2005, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, літаратар, мемуарыст, грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР ім. братоў Васільевых (1975).

Хуткія факты Георгій Сцяпанавіч Жжонаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Першыя 22 гады жыцця Георгія прайшлі на Васільеўскім востраве. У 1930 годзе пасля заканчэння сямі класаў школы паступіў на акрабатычнае аддзяленне Ленінградскага эстрадна-цыркавога (харэаграфічнага) тэхнікума. Пры паступленні ўзяў дакументы ў брата і паступіў як Барыс Жжонаў. Пасля гэты факт прызнаў, але гэта яму даравалі. Праз год Георгій разам з аднакурснікам Жоржам Смірновым адрэпеціраваў каскадны эксцэнтрычны нумар пад назвай «Кітайскі стол», і пачаў выступаць у Ленінградскім цырку «Шапіто» як дуэт «2-ЖОРЖ-2» у жанры каскаднай акрабатыкі.

У цырку яго заўважылі працаўнікі кіно. Запрасілі здымацца на кінастудыю «Ленфільм» і прапанавалі галоўную ролю трактарыста Пашкі Ветрава ў фільме «Памылка героя» (1932). Здымаўся таксама на кінастудыі «Белдзяржкіно» (цяпер «Беларусьфільм»). Пасля гэтага ў 1932 годзе пакінуў цыркавую кар’еру і паступіў на кінааддзяленне ў Ленінградскі тэхнікум сцэнічных мастацтваў (цяпер — Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў), які скончыў у 1935 годзе. Выкладчыкам быў кінарэжысёр Сяргей Герасімаў. Да заканчэння тэхнікума паспеў зняцца ў некалькіх фільмах: «Наследны прынц Рэспублікі» (1934), «Залатыя агні» (1934) і «Чапаеў» (1934) у сцэне з Б. А. Бабачкіным.

Remove ads

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>
  2. Georgi Zhzhyonov // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads