Георгіяс Пападопулас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Георгіяс Пападопулас
Remove ads

Гео́ргияс Пападо́пулас (грэч. Γεώργιος Παπαδόπουλος, 5 мая 1919 — 27 чэрвеня 1999) — глава хунты «чорных палкоўнікаў», якая кіравала ў Грэцыі ў 19671974 гг.

Хуткія факты Георгіяс Пападопулас, прэм’ер-міністр Грэцыі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў селі Элеахоры на Пелапанесе, у сям’і настаўніка. Бацька — Хрыстас Пападопулас, маці — Хрысула Пападопулу. Меў двух малодшых братоў — Канстанціна і Харлампія.

У 1940 скончыў школу курсантаў. Пазней удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, ваяваў супраць італьянскіх і германскіх войскаў.

19 кастрычніка 1951 года ўдзельнічаў як адзін з суддзяў у працэсе над Нікасам Белаянісам і яго таварышамі.

21 красавіка 1967 года ўдзельнічаў ва ўрадавым перавароце, у выніку якога ваенная дыктатура прыйшла да ўлады. Са снежня таго ж года міністр нацыянальнай абароны Грэцыі. Пазней прэзідэнт партыі дэмакратаў.

У 1973 г. пачаў праводзіць непаслядоўную лібералізацыю, адмяніў манархію ў Грэцыі і стаў яе першым прэзідэнтам, у выніку чаго страціў падтрымку сярод сваіх ранейшых паплечнікаў па хунце.

25 лістапада 1973 г., пасля студэнцкіх выступленняў, зрынуты генералам Дзімітрыясам Іаанідысам, які ўзначаліў хунту.

Пасля звяржэння хунты ў 1974 г. прыцягнуты да суда і прысуджаны да смяротнага пакарання, якое было заменена на пажыццёвае зняволенне Канстантынасам Караманлісам. Утрымліваўся ў афінскай турме «Карыдала». Памёр сваёй смерцю ад хранічнага захворвання.

Remove ads

Зноскі

  1. Georgios Papadopulos // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Geòrgios Papadòpulos // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18696256'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2664168'></a>
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 30 чэрвеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads