Георг Кёлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георг (Жорж Жан Франц) Кёлер (ням.: Georges Jean Franz Köhler, 17 красавіка 1946, Мюнхен, Германія - 1 сакавіка 1995, Фрайбург, Германія) — нямецкі біёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел». Разам з Сезарам Мільштэйнам распрацаваў тэхніку атрымання монакланальных антыцел.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Фрайбургскі ўніверсітэт ў 1971 годзе. Там жа ў 1974 годзе ён абараніў дысертацыю па імуналагічнаму даследаванню фермента бэта-галактазідазы, якое правёў пад кіраўніцтвам прафесара Фрыца Мельхерса на базе Інстытута імуналогіі ў Базелі (Швейцарыя), дырэктарам якога быў Нільс Ернэ.
З 1974 года ў лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія), дзе два гады (1974—1976) праходзіў пост-дактарантуру ў прафесара Сезара Мільштэйна. У Кембрыджы Кёлер працаваў над зліццём лімфацытаў. За гэты кароткі прамежутак часу яму ўдалося распрацаваць новую тэхналогію па зліцці плазматычнай клеткі, якая выпрацоўвае антыцелы, з клеткай міяломы (методыка гібрыдома)[6] [7]. Атрыманыя імарталізаванныя гібрыдныя клеткі працягвалі прадукаваць антыцелы і адначасова маглі неабмежавана размножвацца. Гэта дазволіла атрымліваць монакланальные антыцелы практычна ў неабмежаваных колькасцях.
З 1984 года і да сваёй смерці ў 1995 годзе быў дырэктарам інстытута імунабіялогіі М. Планка ў горадзе Фрайбург.
Аўтар навуковых прац па даследаваннях выпрацоўкі антыцел. Распрацаваў біятэхналогію атрымання монакланальных антыцел, што сакрэтызуюцца клетачнымі гібрыдамі.
Георг Кёлер памёр ад пнеўманіі. Вуліца да тэхнічнага факультэта ўніверсітэта Фрайбурга носіць яго імя — Georges-Köhler-Allee. Нямецкае таварыства па імуналогіі ўручае прэмію імя Георга Кёлера[8].
Remove ads
Узнагароды
- Міжнародная прэмія Гайрднера (1981)
- Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1984)
- Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1984)
- Член Леапальдзіны (1985)
- Кавалер Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве» (1986)
Публікацыі
- G. Köhler & C. Milstein (1975). "Continuous cultures of fused cells secreting antibody of predefined specificity". Nature 256 (5517): 495–7. Bibcode 1975Natur.256..495K. doi:10.1038/256495a0. PMID 1172191
Гл.таксама
- Монакланальныя антыцелы
- Прэмія Георга Кёлера
Зноскі
- Georges Jean Franz Köhler // Brockhaus Enzyklopädie
- Deutsche Nationalbibliothek Record #124564127 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Georges Köhler // Munzinger Personen
- Deutsche Nationalbibliothek Record #124564127 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Köhler, G. & Milstein, C. (1975): Continuous cultures of fused cells secreting antibody of predefined specificity. In: Nature. Bd. 256, S. 495—497. PMID 1172191 DOI:10.1038/256495a0 Reprint In: J. Immunol. Bd. 174, S. 2453—2455. PMID 15728446 PDF
- Margulies, D.H. (2005): Monoclonal antibodies: producing magic bullets by somatic cell hybridization. In: J. Immunol. Bd. 174, S. 2451—2452. PMID 15728445 PDF
- Georges-Köhler-Preis der Deutschen Gesellschaft für Immunologie (dgfi.org); abgerufen am 20. Oktober 2012
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads