Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
(XVII ст.) падскарбі вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1622 — пасля 5 снежня 1681) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Сын каралеўскага двараніна Крышпіна (або Крыштафа) Кіршэнштэйна, і Ганны Шэмет, дачкі смаленскага кашталяна Вацлава Шэмета.
Дваранін Уладзіслава IV, цівун паюрскі з 1639, маршалак ковенскі з 1656, вялікі кухмістр літоўскі ў 1658—1663, вялікі падскарбі літоўскі ў 1663—1676; быў таксама старостам шарашоўскім.
Як гусарскі ротмістр удзельнічаў у баях з казакамі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 камандаваў паспалітым рушаннем Жамойці. Пад камандаваннем Януша Радзівіла ўдзельнічаў у баях за Магілёў у 1655.
Выступаў супраць Кейданскага дагавора 1655 і быў зняволены шведамі. Пасля ваяваў за вызваленне Жамойці ад шведаў.
Remove ads
Сям’я
Яго жонкай была Ганна Млоцкая, дачка аршанскага старосты Андрэя Млоцкага.
Пакінуў сыноў Міхала Антонія, Марціна Міхала, Францішка Казіміра, Андрэя Казіміра і Яна Гераніма.
Зноскі
- Monografia rodziny Szemiothów (Szemetów, Szemiotów) herbu Łabędź odmienny, XV―XXI wiek / пад рэд. H. Lulewicz — Warszawa: Neriton, 2022. — С. 146. — 851 с. — ISBN 978-83-66018-15-0
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 237.
- Чарняўскі Ф. В. Крыштоф Валадковіч: факты з жыцця і дзейнасці // Архіварыус — Мн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2009. — вып. 7. — С. 223. — ISSN 2225-4412
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads