Герб Ерэвана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Ерэвана
Remove ads

Герб Ерэвана — афіцыйны геральдычны сімвал горада Ерэвана, сталіцы Арменіі.

Thumb
Герб Ерэвана

Апісанне і сімвалізм

Герб Ерэвана ўяўляе сабой геральдычны шчыт французскай формы бронзава-абрыкосавага колеру. Шчыт аточаны тонкім контурам блакітнага колеру.

Цэнтральнай і адзінай фігурай герба з'яўляецца намаляваны блакітнымі лініямі «Цар-леў Эрэбуні», які ідзе. Ён сімвалізуе ўладу (такі леў часта размяшчаўся на родавых гербах князёў Арменіі). Правая пярэдняя лапа жывёлы трымае скіпетр, які ўвасабляе ўладу. На грудзях льва размешчана круглая эмблема, на якой сімвалічна намалявана гара Арарат і знак, які азначае вечнасць. Над галавой льва размешчана карона, намаляваная ў выглядзе так званага дрэва жыцця — сімвала, які з даўніх часоў увасабляе вечнасць.

У ніжняй частцы герба размешчана паласа сіняга колеру, на якой залатымі літарамі напісана назва горада армянскай мовай.

Гарадскі герб быў афіцыйна зацверджаны ў 1995 годзе.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Флаги и гербы мировых столиц. Укл. К. Я. Нежинський. Москва. «Эксмо»-2009. ISBN 978-5-699-33497-1

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads